Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 123 человека

Постановление Министерства образования РБ от 11.05.2015 №38

Дата: 5 сентября 2017 в 12:21, Обновлено 21 сентября 2017 в 10:27

Постановление Министерства образования РБ от 11.05.2015 №38

11.05.2015 № 38

Аб тыпавым вучэбным плане

агульнай сярэдняй адукацыі

на 2015/2016 навучальны год

         На падставе пункта 3 артыкула 167 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

ПАСТАНАЎЛЯЕ:

         1. Зацвердзіць прыкладзеныя:

         Тыпавы вучэбны план пачатковай школы на 2015/2016 навучальны год;

Тыпавы вучэбны план базавай школы на 2015/2016 навучальны год;

Тыпавы вучэбны план сярэдняй школы, школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, на 2015/2016 навучальны год;

Тыпавы вучэбны план вячэрняй школы на 2015/2016 навучальны год;

Тыпавы вучэбны план гімназіі, гімназіі-інтэрната на 2015/2016 навучальны год;

Тыпавы вучэбны план ліцэя на 2015/2016 навучальны год;

Тыпавы вучэбны план спецыялізаванага ліцэя на 2015/2016 навучальны год;

Тыпавы вучэбны план сувораўскага вучылішча на 2015/2016 навучальны год;

Тыпавы вучэбны план кадэцкага вучылішча на 2015/2016 навучальны год;

Тыпавы вучэбны план санаторнай школы-інтэрната на 2015/2016 навучальны год;

Тыпавы вучэбны план базавай школы – каледжа мастацтваў на 2015/2016 навучальны год;

Тыпавы вучэбны план сярэдняй школы – каледжа мастацтваў на 2015/2016 навучальны год;

Тыпавы вучэбны план гімназіі – каледжа мастацтваў на 2015/2016 навучальны год;

Тыпавы вучэбны план сярэдняй школы – вучылішча алімпійскага рэзерву на 2015/2016 навучальны год.

2. Устанавіць, што:

пры распрацоўцы вучэбнага плана на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі яслі-сад – пачатковая школа, дзіцячы сад – пачатковая школа выкарыстоўваюць Тыпавы вучэбны план пачатковай школы на 2015/2016 навучальны год;

пры распрацоўцы вучэбнага плана на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі яслі-сад – базавая школа, дзіцячы сад – базавая школа выкарыстоўваюць Тыпавы вучэбны план базавай школы на 2015/2016 навучальны год;

пры распрацоўцы вучэбнага плана на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі яслі-сад – сярэдняя школа, дзіцячы сад – сярэдняя школа выкарыстоўваюць Тыпавы вучэбны план сярэдняй школы на 2015/2016 навучальны год;

3. Прызнаць страціўшай сілу пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2011 г. № 241 “Аб тыпавым вучэбным плане агульнай сярэдняй адукацыі”.

4. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня 2015 г.

Міністр                                                                       М.А.Жураўкоў

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.