Займальны ўрок-падарожжа з героямі мультфільма «Чароўная кніга»

Дата: 17 февраля в 22:34, Обновлено 23 февраля в 11:21
77 просмотров

Выхаванцы дзіцячага сада здзейснілі займальнае падарожжа на ракеце на планету Баламутыя. Капітанам карабля была Марына Кажарская, інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Сенненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, а экіпажам – хлапчукі і дзяўчынкі.
Аднак палёт у космасе аказаўся няпростым. Іншапланетны госць Баламут паклікаў да сябе ў госці на планету Баламутыя. Пакуль ляцелі да прызначанай кропкі, на шляху сустракаліся жыхары розных планет, якія траплялі ў бяду і прасілі аб дапамозе. Рабяты дапамагалі героям выбрацца з існуючых сітуацый. Разам з Бубай – жыхаром Шустрай планеты, хлопцы ўспаміналі нумары экстраных службаў і паўтаралі, што неабходна сказаць ратавальнікам. Генералы Халоднай планеты не ведалі, калі агонь бывае добрым, а калі злым. А Нюша аказалася зачынена ў вежы, з якой не ведала, як выбрацца з-за дыму. Касмічнае падарожжа для рабят прайшло займальна і пазнавальна. На канчатковым пункце дашкольнікаў сустрэў Баламут і падзякаваў за тое, што яны зрабілі столькі добрых спраў, дапамаглі жыхарам розных планет, а заадно і паўтарылі правілы бяспекі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.