Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 4 человека

130 год з дня нараджэння Максіма Багдановіча

Дата: 9 декабря 2021 в 14:02, Обновлено 9 декабря 2021 в 14:35
140 просмотров

Сёння, 9 снежня,  адзначаецца 130 год з дня нараджэння Максіма Багдановіча - класіка беларускай літаратуры, аднаго са стваральнікаў сучаснай літаратурнай беларускай мовы, паэта, публіцыста, літаратурнага крытыка, перакладчыка. Літаратурная спадчына Максіма Багдановіча ўвайшла ў залаты фонд беларускай культуры. Яна ўплывае на развіццё беларускай паэзіі і сёння сваім глыбокім пранікненнем у духоўны свет чалавека і высокай культурай паэтычнага слова.

Літаратурная віктарына “Незгасальная зорка Максіма Багдановіча”  была праведзена сярод вучняў 10-11 класаў менавіта з гэтай нагоды. Віктарына складалася з блокаў-пытанняў, дзе кожны ўдзельнік павінен быў адказаць на іх. Вучні даказалі, што маюць добрыя веды па творчай спадчыне М.Багдановіча і пра асобу самога паэта. Пераможцамі сталі: Шалаева К., Ільюшэнка А., Замасціновіч В.   На ўроках беларускай літаратуры настаўнікі паказалі вучням выдэаролік Мінскага абласнога краязнаўчага музея, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.