Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 4 человека

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Дата: 1 марта 2018 в 14:07, Обновлено 2 марта 2018 в 16:42
365 просмотров

Ярка і запамінальна прайшоў у нашай установе адукацыі тыдзень беларускай мовы і літаратуры. У гэтым годзе ен адбыўся з 19 лютага па 24 лютага. Мерапрыемствы кожнага дня былі аб’яднаны адной тэмай. У панядзелак тэмай дня “Прывітанне, родная мова!” адбылося ўрачыстае адкрыццё тыдня. Для малодшых вучняў праводзіўся конкурс “Галерэя роднага слова”. Дзеці павінны былі вызначыць і запісаць на беларускай мове прадметы, адлюстраваныя на малюнках.  У аўторак на працягу дня вучні наведвалі школьную і вясковую бібліятэку, знаёміліся з выставамі “Пісьменнікі – юбіляры”, “Кнігі – юбіляры”, што адпавядала тэме дня   “З любоўю да кніжкі і роднага слова”. Тэма серады – “Дала мне маці гэту мову”. Гэты дзень пачаўся літаратурна-музычнай кампазіцыяй  “Дала мне маці гэту мову”, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы. Увесь дзень на перапынках вучні пісалі пажаданні роднай мове і прымацоўвалі іх на плакат у форме нацыянальнага сцягу. Прайшла гульня “Хочацца, каб ведалі”, дзе вучні змаглі праверыць свае веды по мове і літаратуры. У чацвер у рамках тыдня “Адкуль прыйшлі цыбрыкі, дзе ўзяць раўгеню?” вучні старэйшых класаў правялі свята нацыянальнай кухні беларусаў, дзе распавядалі пра стравы нашых продкаў, іх паходжанне і гатаванне. А завяршыўся тыдзень сапраўдным святам  “Будзьма беларусамі”. Дзеці слухалі вершы і песні на роднай мове. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Рацькова І.П. і Валуева І.А. выказалі вучням пажаданне размаўляць на роднай мове не толькі падчас правядзення мерапрыемстваў ва ўстанове адукацыі, а кожны дзень  і з гонарам усведамляць, што ўсе мы дзеці самай лепшай краіны на свеце – Беларусі! 

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.