Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 4 человека

Ушанавалі матуль і творчую моладзь!

Дата: 10 января 2019 в 19:45, Обновлено 10 января 2019 в 20:13
465 просмотров

Падарункі напярэдадні навагодніх святаў атрымалі маладыя матулі, якія летась нарадзілі сваіх першынцаў.

 Сустрэча з матулямі і бабулямі нованароджаных адбылася ў будынку аддзела загс райвыканкама ў рамках акцыі “У Новы год з новым пакаленнем” па ініцыятыве раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”.

 Адкрываючы ўшанаванне намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённых арганізацый “Белай Русі” і “Беларускага сазюза жанчын” Зоя Фаміна адзначыла, што традыцыю віншаваня маладых маці вырашылі пашырыць, і сёлета запрасілі на мерапрыемства таленавітых маладых людзей.

Расціць дзяцей, марыць, ствараць, вучыцца, быць шчаслівымі мы можам таму, што жывём пад мірным небам. Мір у нашай краіне захоўваецца дзякуючы стваральнай, канструктыўнай палітыцы, якую праводзіць наша дзяржава і Прэзідэнт, падкрэсліла прадстаўнік раённай улады.

 Матчына праца – праца складаная і адказная, бо ў руках маці будучыня нашага народа. Зоя Фаміна пажадала маладым матулям, каб іх дзеці радавалі не толькі сваіх родных, але і ўсіх людзей. Яна выказала спадзяванне, што ў сем’ях, дзе нарадзіліся першынцы, з’явяцца яшчэ дзеці, таму што дзеці — гэта самае вялікае шчасце. Павіншавала матуль з першым дзіцём і Новым годам і начальнік загса Ірына Мілеўская.

З перамогай на абласным этапе конкурсу “Залатое пяро “Белай Русі” – 2018” павіншавалі вучаніцу 11 класа Машканскай ДССШ Алёну Валодзькіну, якая заняла трэцяе месца ў намінацыі мастацкай фатаграфіі пра сямейны адпачынак і турызм у Беларусі “Вместе весело шагать”.

 У канцы верасня раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз жанчын”, раённая газета “Голас Сенненшчыны” і аддзел па адукацыі райвыканкама аб’явілі сярод школьнікаў конкурс на лепшае сачыненне пра маці “Мілая мама мая!”. Дзецям прапанавалі публічна прызнацца ў любві да самага блізкага чалавека, які даў ім не толькі жыццё. У рэдакцыю прыйшло шмат пісем, лепшыя з якіх былі апублікаваны.

На мерапрыемстве былі ўзнагароджаны пераможцы конкурсу: у намінацыі “Проза” адзінаццацікласніца Машканскай школы Карына Шалуха, у намінацыі “Паэзія” вучань 9 класа Яноўскай школы Дзмітрый Мірановіч. Школьнікі прачыталі свае творы для прысутных.

Т. Буракова

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.