Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 4 человека

Убачылі ў музеі фатаграфію земляка!

Дата: 13 февраля 2019 в 12:51, Обновлено 21 февраля 2019 в 20:06
421 просмотр

Фотаздымак свайго земляка Васілія Стаселькі, які не вярнуўся з афганскай вайны, убачылі машканскія школьнікі ў музеі воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Паездка ў абласны цэнтр 20 вучняў 8-10 класаў была арганізавана ў рамках месячніка патрыятычнага выхавання, які праходзіць ва ўстановах адукацыі раёна.

У музеі дзеці не толькі пачулі расказ экскурсавода пра падзеі вайны ў Афганістане, але і на свае вочы змаглі ўбачыць рэчы, якія з’яўляюцца маўклівымі сведкамі так, як савецкія хлопцы выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак. Тры дзесяцігоддзі прайшло з таго часу. А рэха чужой вайны і цяпер болем адгукаецца ў сэрцах. Гэта пацвярждаюць лічбы загінуўшых, якія вучні пачулі ў час экскурсіі. Яны былі апублікаваны ў СССР пасля заканчэння ваенных дзеянняў. Гэта сумная статыстыка працягвала расці і ў наступныя гады за кошт памершых ад ран і хвароб пасля звальнення з Узброенных Сіл.

У музеі машканскім экскурсантам падарылі кнігу аб адным з герояў-інтэрнацыяналістаў, які быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Цяпер яна заняла пачэснае месца сярод іншых экспанатаў школьнага музея баявой і працоўнай славы.

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.