Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Новости

У рамках шостага школьнага дня для навучэнцаў 5-7-х класаў прайшла "Свая гульня", прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства.

Дзень беларускага пісьменства – нацыянальнае свята, якое адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Менавіта ў кнігах, у словах творцаў зберагаецца гісторыя народа, яго слаўныя справы. Беларусам ёсць чым ганарыцца, беларуская пісьменнасць мае шматвякавыя традыцыі. Асветнікі беларускага народа – фігуры еўрапейскага маштабу. І ў гэтым мы пераканаліся на нашым мерапрыемстве. Вучні адказвалі на пытанні, прысвечаныя кнігадрукаванню на Беларусі: дзе ўпершыню праходзіла першае свята пісьменства, імя друкара, год, горад, дзе пачалі друкавацца першыя кнігі на старабеларускай мове, хто лічыцца нябеснай апякункай Беларусі, манах, епіскап, які адзіны на Беларусі здзейсніў манаскі подзвіг стоўпніцтва і інш. Праведзенае мерапрыемства дапамагло ў гульнёвай форме азнаёміцца з важнымі датамі, асобамі, падзеямі гісторыі і культуры нашай краіны, прысвечанымі першадрукаванню ў Беларусі.

2 сентября 2023 в 10:11 | Бабарико Т. М. | нет комментариев